Молодого специалиста из Сенненского РЦКиНТ отметили дипломом в областном конкурсе

   Малады спецыяліст з Сенненскага РЦКіНТ Арцём Карніцкі паспеў заявіць аб сабе. З абласнога конкурсу выканаўцаў патрыятычнай песні “Песні юнацтва нашых бацькоў”, што адбыўся на гэтым тыдні ў Оршы, юнак вярнуўся з дыпломам.

Прафесійнае журы, якое ацэньвала спевакоў, адзначыла Арцёма ў намінацыі “За лепшае выкананне песні ваенных гадоў”. Радасць ад узнагароды юнак мог падзяліць са сваёй групай падтрымкі, у якую акрамя калег па працы, уваходзілі супрацоўнікі раённай  бібліятэкі і члены клуба “Вандроўнік”.

Трэба адзначыць, што на сцэну Аршанскага ДКЧ у той дзень падымаліся толькі лепшыя, тыя, хто прайшлі адбор у занальным туры ў Лёзна.

Ул.інф.

Фота Аляксандра КАРБОЎСКАГА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *