Пожар в Сенненском районе унес две жизни

 16 сакавіка адбыўся пажар у дачным доме в.Масоры Машканскага сельсавета. 

У 22 гадзіны 18 хвілін у Цэнтр аператыўнага ўпраўлення Сенненскага РАНС паступіла паведамленне аб узгаранні ў Масорах.

У выніку пажара ў доме знішчаны дах, столевыя перакрыцці пашкоджаны сцены. На месцы пажару ратавальнікамі знойдзены труп сына гаспадыні дома, віцебчаніна 1977 года нараджэння, і яго знаёмага (асоба ўсталёўваецца).

Папярэдняя прычына пажара – неасцярожнае абыходжанне з агнем пры курэнні ў стане алкагольнага ап’янення.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *