Время футбольных баталий. В Сенно стартует чемпионат района по мини-футболу

     29 сакавіка стартуе чэмпіянат раёна па міні-футболе.
Месцам правядзення матчаў прызначаны фізкультурна-спартыўны комплекс г.Сянно. Да спаборніцтваў дапускаюцца каманды арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў Сенненшчыны.
Склад каманды — 9 гульцоў і 1 прадстаўнік. Уваходзяць удзельнікі, якія пастаянна працуюць, а таксама два чалавекі, не працуючыя ў дадзенай арганізацыі, але пражываюць на тэрыторыі Сенненскага раёна. Прыняць удзел у чэмпіянаце можа і адзін навучэнец школ раёна.
Удзел у чэмпіянаце платны. Узнос — 50 рублёў. Заяўкі прымаюцца да 27 сакавіка. Тэлефон для даведак — 4-11-96.