Продукция Сенненского хлебозавода появится в закрытых учреждениях Витебской области

    У кожнага чалавека павінен быць выбар, у тым ліку і якаснай прадукцыі. Дадатковай падставай нагадаць пакупнікам пра гэта, а таксама пра абарону сваіх правоў і служыць Дзень спажыўца, які адзначаецца ў нашай краіне сёння.

Ніякі прадукт  не карыстаецца такім попытам у пакупнікоў як хлебабулачныя вырабы. Свежыя і духмяныя, зробленыя з якаснай сыравіны і натуральных кампанентаў, яны на кожным стале. Усе гэта датычыцца прадукцыі Сенненскага хлебазавода, якой аддаюць перавагу многія мясцовыя жыхары. Хлебабулачныя вырабы папулярныя і за межамі нашага раёна. Як паведаміла начальнік аддзела прамысловасці Сенненскага райспажыўтаварыства Марына Хвошч, перамога ў нядаўнім тэндэры дазваляе рэалізоўваць сваю прадукцыю ў закрытыя ўстановы Віцебскай вобласці, у прыватнасці, подавы хлеб. Для вырабу яго, а таксама фармавога хлеба, батона, нядаўна за ўласныя сродкі была набыта нямецкая подавая печ. Крыху раней было заменена і іншае абсталяванне: сістэма для ачысткі вады, цестамес для белабулачных вырабаў. Для іх выпечкі таксама плануецца закупка перфараваных лістоў.

Але якасць прадукцыі залежыць і ад іншых фактараў, сярод якіх стаўленне да сваёй працы. Дзякуючы самааддачы 52 чалавек, у тым ліку цеставода Наталлі Скакун і фармаўшчыцы Аксаны Шульга (на здымку), на паліцах нашых магазінаў сенненскі спажывец заўсёды можа знайсці такі неабходны і важны тавар.

Ганна КОРСАКАВА.