В Сенненском районе проходит акция «День безопасности. Внимание всем!»

  У раёне ў перыяд з 1 па 17 сакавіка праходзіць рэспубліканская прафілактычная  акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!».

Мэта акцыі — навучыць насельніцтва правільна паводзіць сябе ў выпадку надзвычайнай сітуацыі, каб захаваць жыццё і здароўе.  Асабліва важна дапамагчы зарыентавацца дзецям і падлеткам. Таму першы этап акцыі прайшоў з адзінага дня грамадзянскай абароны ў навучальных установах раёна, якія сумесна з ратавальнікамі адпрацоўвалі дзеянні пры эвакуацыі. Прайшлі тэматычныя заняткі са школьнікамі аб захаванні дзецьмі правілаў бяспекі ў перыяд вясновых канікул.

Цяпер ратавальнікі выступаюць на бацькоўскіх сходах,  расказваюць аб асноўных прычынах пажараў, дзеяннях па сігнале «Увага ўсім!».

Наш кар.