В Сенненском районе загорелся трактор

6 сакавіка ў 16 гадзін 51 хвіліну ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Сенненскага РАНС паступіла паведамленне аб узгаранні трактара на тэрыторыі машыннага двара ў аг. Янова.

Ратавальнікам Яноўскага ПАВП №14 удалося патушыць агонь, якім быў ахоплены МТЗ-1221, што належыць ААТ «Бяленева». Перашкоджана кабіна трактара.

Прычына пажару высвятляецца.

Наш кар.