Спасатели просят жителей Сенненского района воздержаться от выхода на лёд

 Рашэннем Віцебскага аблвыканкама і распараджэннем Сенненскага райвыканкама забаронены выхад на лёд на вадаёмах вобласці і раёна. Гэта зроблена для папярэджання няшчасных выпадкаў на рэках і азёрах рэгіёна ў перыяд інтэнсіўнага раставання лёду.

Па прагнозах метэаролагаў, у бліжэйшыя дні разбурэнне ледзянога покрыва і рост узроўню вады працягнуцца.

Ратавальнікі просяць жыхароў раёна ўстрымацца ад выхаду на лёд, утрымліваць дзяцей ад такіх дзеянняў. Супрацоўнікі РАУС, МНС і АСВОДа будуць праводзіць рэйды па выяўленні рыбакоў-экстрэмалаў.

Наш кар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *