На базе учреждений образования Сенненского района реализуется 20 инновационных проектов

   У Год навукі асаблівую актуальнасць набывае экперыментальная, інавацыйная і доследная дзейнасць, якая ажыццяўляецца ва ўстановах адукацыі раёна.

Гэта работа дазваляе больш эфектыўна развіваць раённую сістэму адукацыі, удасканальваць навукова-метадычнае забеспячэнне дзейнасці ўстаноў адукацыі, укараняць вынікі навуковых даследванняў, інавацыйных дасягненняў у масавую адукацыйную практыку.

У мінулым годзе на базе ўстаноў адукацыі раёна рэалізоўвалася 20 інавацыйных, творчых (даследчых) праектаў: 3 рэспубліканскага, 4 абласнога і 13 раённага ўзроўняў. Доследнай дзейнасцю па розных напрамках адукацыі і выхавання займаліся 64% педагогаў.

На працягу шэрага гадоў актыўную пазіцыю па развіцці ўстановы адукацыі займае Сенненская школа-інтэрнат. У мінулым годзе тут завершаны рэспубліканскі эксперыментальны праект па апрабацыі метадычных рэкамендацый па рэалізацыі праграмы выхаваўчай работы “Грамадзянін. Працаўнік. Сем’янін.” Гэты вопыт атрымаў высокую ацэнку і быў абагулены на педагагічным савеце з удзелам прадстаўнікоў Нацыянальнага інстытута развіцця адукацыі. У бягучым навучальным годзе на базе школы-інтэрната будзе працягвацца ажыццяўленне інавацыйных праектаў “Укараненне мадэлі арганізацыйна-метадычнага забеспячэння праграм духоўна-маральнага выхавання вучняў Х-ХІ класаў на праваслаўных традыцыях беларускага народа” і “Укараненне мадэлі выхавання грамадзяніна, працаўніка, сем’яніна ў дзіцячых інтэрнатных установах”, рэалізацыя якіх разлічана да 2018 года.

У СШ №2 г.Сянно працягваецца ажыццяўленне інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі рэфлексіўнай дыягностыкі прафесійнай дзейнасці як сродка праектавання індывідуальнай адукацыйнай траекторыі педагога”, работа ў рамках якога будзе весціся да 2019 года.

Не першы год рэалізуюцца абласныя творчыя (даследчыя) праекты: у школе-інтэрнаце, Студзёнкаўскай, Машканскай і Багушэўскай №1 школах.

Прымаюць удзел у ажыццяўленні творчых праектаў і ўстановы дашкольнай адукацыі. З мінулага навучальнага года на базе ясляў-сада №1 г.Сянно вынікова рэалізуецца праект “Аэробіка як адна з нетрадыцыйных форм арганізацыі фізічнай актыўнасці дзяцей дашкольнага ўзросту”: за навучальны год знізіўся ўзровень захворваемасці з 2,9 да 1,6 дня на адно дзіця; адбыўся значны рост іншых паказчыкаў паспяховага развіцця дзяцей (фарміраванне правільнай паставы, развіццё каардынацыйных здольнасцей, фарміраванне пачуцця рытму).

У бягучым навучальным годзе ў яслях-садзе №2 г.Сянно пачата рэалізацыя раённага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання эфектыўнага бацькоўства як умова сацыяльнага дабрабыту выхаванцаў дашкольнай установы”, у яслях-садзе №3 г.Сянно – праекта “Укараненне мадэлі фарміравання навыкаў асабістай бяспекі ў дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту праз выкарыстанне эфектыўных форм і метадаў”. У рэалізацыі раённых творчых праектаў таксама прымаюць удзел 11 школ.

 Таццяна БУРАКОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *