«Запчасткі» чалавеку
З 2008 года ў Беларусі выкананы 34 трансплантацыі печані. У 2009 годзе ўпершыню выканана трансплантацыя падстраўнікавай залозы ў комплексе з ныркай і ажыццёўлена першая трансплантацыя сэрца. Усяго за гэты час выканана 28 трансплантацый сэрца, у тым ліку за 9 месяцаў 2010 года ўжо 17, адзначыў міністр аховы здароўя. За 2009 год і студзень-верасень бягучага года выканана 187 трансплантацый нырак.
У практычную дзейнасць нейрахірургічнай службы ўкаранёны эндаваскулярныя метады ўмяшання пры паталогіі сасудаў галаўнога і спіннога мозга і іншыя тэхналогіі. У бягучым годзе беларускімі нейрахірургамі праведзена 2,8 тыс. высокатэхналагічных і складаных аперацыйных умяшанняў, паводле слоў Васіля Жарко. Сярод перспектыўных задач хірургічнай службы удасканаленне паслядыпломнай падрыхтоўкі ўрачоў, у тым ліку з выкарыстаннем магчымасцей павышэння кваліфікацыі на рабочых месцах. Таксама трэба будзе ўдзяліць пільную ўвагу далейшаму ўкараненню складаных і высокатэхналагічных метадаў дыягностыкі і лячэння, развіццю амбулаторнай хірургіі.