Коллекция костюмов сенненского строя пополнилась еще одним экспонатом

   Працэс аднаўлення старадаўняга рэгіянальнага адзення не спыняецца ў раённым Доме рамёстваў і ў 2017 годзе. На днях калекцыю касцюмаў сенненскага строю папоўніў новы экспанат.

Гэта летні жаночы ўбор пачатку ХХ стагоддзя, — расказвае  дырэктар і адна з “рэканструктараў” Вольга Квашко.

Рэгіянальная адметнасць яго — у арнаменце “зорачка” на рубашцы (а менавіта так на Сенненшчыне называлі кашулю), які мае выключна сенненскае паходжанне. Фартух і хустка выкананы ў адроджанай у Доме рамёстваў тэхніцы “набіванка”.

Усяго над касцюмам шчыравалі 4 майстры. Разам з Вольгай Квашко шылі, вышывалі, ткалі пояс, набівалі на тканіну малюнкі Іна Стычынская, Валянціна Грыбоўская, Уладзімір Квашко.

    Адпаведнасць гістарычнаму аналагу правяралі па старых фотаздымках, на якіх захаваліся выявы нашых продкаў, па аўтэнтычных узорах, захоўваемых непасрэдна ў Доме рамёстваў.

Стварэнню любога касцюма папярэднічае карпатлівая этнаграфічная і метадычная работа, прызнаецца Вольга Яўгенаўна. Па выніках мінулагодняй працы над праектам па аднаўленні рэгіянальнага строю ва ўстанове падрыхтавалі грунтоўны метадычны дапаможнік «Рэканструкцыя народнага верхняга адзення канца ХІХ-пач.ХХ стст. Сенненскага рэгіёна”. Яго, а таксама шэсць паўнакамплектных зімовых народных касцюмаў раённы Дом рамёстваў у хуткасці прадставіць на ІІІ абласным выставе-конкурсе “Сцяжкі майстэрства”.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

Фота аўтара.