Увлекательную конкурсную программу «Любовь с первого взгляда» для сенненцев подготовил РЦКиНТ

  Ці існуе на свеце каханне з першага погляду? Праверыць гэта жыхары і госці Сянна змогуць 7 сакавіка, калі завітаюць на незвычайную конкурсную праграму, якую арганізуе з нагоды Міжнароднага жаночага дня аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Пяць халасцякоў і пяць дзяўчат упершыню сустрэнуцца на сцэне раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Жаніхоў прадаставіла РАУС, ЦРБ, аддзел адукацыі, спорту і турызму і землеўпарадкавальная служба райвыканкама. Нявесты працуюць у ДРБУ-146, ЦРБ, Сенненскай дзіцячай школе мастацтваў, аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, Доме рамёстваў.

Удзельнікаў чакаюць цікавыя іспыты і нестандартныя сітуацыі. А ў перапынках гледачоў рэаліці-шоу парадуюць музычныя выступленні самадзейных артыстаў.

Асобным бонусам для наведвальніц імпрэзы стане выстава касметыкі ў фае РЦКіНТ.

Прыходзьце і станьце сведкай нараджэння вялікага пачуцця!  Пачатак мерапрыемства ў 15.00. Уваход платны.