З поўнай аддачай

  На малочнатаварнай ферме вёскі Розмыслава РУП “Дружбінец” працуе не вялікі, але зладжаны калектыў. Людміла Баравік — аператар машыннага даення кароў — за сёлеті год раздаіла дзве групы першацёлак.  Сярэдні надой на галаву склаў 22 кілаграмы малака ў суткі.

 Людміла Віктараўна вельмі адказна ставіцца да сваіх абавязкаў, мае багаты досвед  работы ў жывёлагадоўлі. Да пераезду на пастаяннае месца жыхарства ў Розмыслава яна таксама працавала даяркай на ферме вёскі Бабаедава. Пасля ліквідацыі вытворчасці жанчыне прапанавалі новае месца працы і жыхарства. Пакідаць Андрэйчыкі не хацелася. І ўсё ж,  узважыўшы з мужам усе “за” і “супраць”, прапанову  адміністрацыі ўнітарнага прадпрыемства прыняла. Рашэнне падтрымалі дзеці. Асабліва  малодшы сын, які завяршае вучобу на заатэхнічным факультэце Віцебскай ветэрынарнай акадэміі. Хутка размеркаванне. Маці хацела б, каб сын вярнуўся ў родныя мясціны.

  — А там, як атрымаецца, — разважае Людміла Баравік, — накіраванне з раёна  ён не браў.

 У старэйшага — медыка — на карысць змены месца жыхарства і працы былі свае довады. Ён вельмі турбуецца пра здароўе маці. У жанчыны, якая ўсё жыццё адпрацавалаў жывёлагадоўлі, баляць ногі. А ў Розмыславе ўмовы працы намнога лепшыя. Тут і малакаправод, тут і мікраклімат на ферме больш спрыяльны і для людзей, і для жывёлы.

 Нягледзячы на ўзрост (праз 2 гады Людміле Віктараўнена пенсію), і балячкі, яна працуе з поўнай аддачай.  Вытворчыя вынікі таму пацверджанне.

          Л.Іўеў.

 На здымку: Людміла Баравік, даярка МТФ “Розмыслава” РУП “Дружбінец”.