На территории Витебской области ожидается теплая, но ветреная погода

У бліжэйшыя дні на тэрыторыі Віцебскай вобласці чакаецца цёплае, але ветранае надвор’е. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

1 сакавіка будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу ў асобных раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 5-10 м/с, удзень у асобных раёнах парывы да 15-17 м/с. Тэмпература паветра ноччу — +1, +6, днём — +5, +10.

 2 сакавіка ноччу на большай частцы, днём у асобных раёнах кароткачасовыя дажджы. Ноччу і  раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні 4-9 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература ноччу — — 1, +4, днём  — +3, +8.

 3 сакавіка на большай частцы тэрыторыі выпадуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Слабы туман, галалёд. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. У асобных раёнах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература паветра ноччу  — -2, днём — +1, +6.

4 сакавіка ў многіх раёнах магчымы невялікія кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай слабы туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу  — -3, +2, днём — +4, +9.

5 сакавіка будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература паветра ноччу — 0, -5, днём — +5, +10.