Квест под названием «Добраться до водоразборной колонки» ежедневно преодолевают жители ул. Авиационная г. Сенно

   Непрыступную крэпасць нагадвае водаразборная калонка, што знаходзіцца па вуліцы Авіяцыйнай г. Сянна.

Такое жартоўнае параўнанне зусім не беспадстаўнае і ніколькі не выклікае смех у жыхароў суседніх дамоў. Дабрацца да амаль адзінай паблізу крыніцы з вадой ужо на працягу некалькіх тыдняў уяўляе сабой сур’ёзную праблему. Дарэчы, яе маштаб можна ацаніць па фотаздымку: паламаную вакол калонкі агароджу «гарманічна» дапаўняе бруднае месіва з немаленькай лужынай.

Як пракаментавалі ў Сенненскім РУП ЖКГ, такія наступствы засталіся пасля праведзенага рамонту. Адрамантаваць адрамантавалі, але недахоп поўнасцю не ліквідавалі, нягледзячы на частыя напаміны з боку жыхароў.

У адказ на наш тэлефонны званок супрацоўнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўпэўнілі ў хуткім вырашэнні праблемы. Так гэта ці не, пакажа час.

Ганна КОРСАКАВА.