Адкрыты турнір па міні-футболе сярод дзяцей і падлеткаў 2005-2006 гадоў нараджэння прайшоў у Сянне

турнир по футболу Гонар Сянна абаранялі юныя футбалісты з каманды “Алімп”. Дуброўна, Бешанковічы, аг.Ноўка Віцебскі раён, Лепель і в.Бароўка Лепельскага раёна прадставілі свае футбольныя надзеі.

Сенненская каманда выступала ў групе Б. Набраўшы аднолькавую колькасць ачкоў з Бешанковічамі, яна выйшла ў паўфінал, дзе сустрэліся з камандай Лепеля, якую па пенальці перамагла.

У фінальным матчы  сенненскія футбалісты сустрэліся зноў з камандай Бешанковіч, адной з мацнейшых турніра. Адзіны гол у вароты сапернікаў рэалізаваў Даніла Цвяткоў.

Лепшым гульцом турніра і варатаром прызнаны галкіпер Ягор Дрынкін. Адным з лепшых бамбардзіраў стаў нападаючы нашай каманды Станіслаў Сікорскі, які за турнір забіў 6 галоў.

Ірына ХАСАНАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *