Сенненскі раённы Дом рамёстваў запрашае на выставу

Сенненскі раённы Дом рамёстваў запрашае 23 лютага ў 15.00 на прэзентацыю выставы вырабаў народнага клуба майстроў «Натхненне».

Увазе жыхароў і гасцей Сянна будуць прадстаўлены такія віды дэкаратыўна-прыкладной творчасці як ганчарства, саломапляценне, ткацтва паясоў, вышыўка і інш.

Мерапрыемства адбудзецца ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі (г. Сянно, вул. Савецкая, 13).

выставка

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *