Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню самага «мужнага» дня, пройдуць 23 лютага ў Сянне

Мітынг з ускладаннем кветак і вянкоў да брацкіх магіл пачнецца ў 12.00 ля мемарыяла «Алея Герояў» і працягнецца ў парку Трох Герояў.

Замест традыцыйнага конкурсу «СуперМужчына» сенненцаў чакае святочны канцэрт, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і 30-годдзю з дня ўтварэння раённай арганізацыі «Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў». Мерапрыемства пачнецца ў 12.30 ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. У яго праграмме заяўлены выступленні выканаўцаў і калектываў мастацкай самадзейнасці, а таксама выстава гісторыка-краязнаўчага музея. Уваход бясплатны.

Ул. Інф.