Житель Богушевска разместил порно на своей странице во «ВКонтакте»

Жыхар Багушэўска змясціў у Інтэрнеце на сваёй старонцы ў сетцы «Вконтакте» парнаграфічныя матэрыялы.

Яны знаходзіліся ў доступе з 09.00 да 10.30 19 снежня 2014 года, што стала падставай для ўзбуджэння супраць яго раённым аддзелам Следчага камітэта крымінальнай справы. Багушэвец абвінавачваецца ў вырабе і распаўсюджванні парнаграфічных матэрыялаў ці прадметаў парнаграфічнага характару.

Наш кар.