Правілы бяспекі сталым яшчэ раз нагадалі супрацоўнікі Сенненскага РАНС

Падчас  рэспубліканскай акцыі «Бяспека — у кожны дом»,  інспектары інспекцыі нагляду і прафілактыкі Сенненскага РАНС наведалі аддзяленне кругласутачнага знаходжання для састарэлых і інвалідаў ТЦСАН у аг.Багданава.

1

 

У пачатку сустрэчы намеснік начальніка РАНС, начальнік ІНіП, маёр унутранай службы Андрэй Рогаў распавёў пра акцыю, прычынах ўзнікнення надзвычайных сітуацый, бо нярэдка ахвярамі агню становяцца менавіта пажылыя людзі. Пра пажарную абстаноўку ў вобласці і раёне паведаў інспектар Філіп Дабравольскі. Ён нагадаў тэлефоны выратавальнай службы. Разам яшчэ раз паўтарылі алгарытм дзеянняў падчас пажару, паглядзелі відэафільм на супрацьпажарную тэматыку. Да работнікаў МНС далучыліся і актывісты Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных з СШ№2 г.Сянно, якія задавалі загадкі пра пажарную бяспеку пастаяльцам аддзялення, правялі віктарыну.

IMG_0859

IMG_0865

Ірына ХАСАНАВА.

Фота аўтара.