Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, пройдуць сёння ў Сянне

день памяти воинов-интернационалистов  15 лютага ў нашай краіне афіцыйна лічыцца памятнай датай, прысвечанай усім воінам-інтэрнацыяналістам, якія па загаду Радзімы выконвалі свой службовы і воінскі абавязак. Урачыстыя мерапрыемствы з гэтай нагоды пройдуць і ў Сянне.

Так, у 11.00 каля новага мемарыяльнага комплексу, усталяванага ў парку Трох Герояў, адбудзецца мітынг-рэквіем з ускладаннем кветак. У яго рамках дэлегацыя наведае і месцы пахавання воінаў-інтэрнацыяналістаў.

У 15.00 у будынку фізкультурна-спартыўнага комплексу адбудзецца школьны валейбольны турнір, прысвечаны памятнай даце. Удзел у ім прыме шэсць каманд.