Гандлёвыя арганізацыі Сенненскага раёна правераць

   мониторингРазмова на нарадзе ў старшыні раёвыканкама звычайна пачынаецца са справаздачы кіраўнікоў “сілавых аддзелаў”. На апошняй планёрцы Віктар Пракаповіч, начальнік РАУС, пачаў не са статыстыкі.

У нядзелю, у другой палове дня, у вёсцы Канстантова нецвярозы мясцовы жыхар, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, стрэліў з незарэгістраванай паляўнічай стрэльбы ў зяця. Па дарозе ў бальніцу мужчына памёр. Трагедыя адбылася на вачах у дачкі і ўнучкі забойцы, калі госці ўжо выйшлі да машыны, каб ехаць дамоў у Віцебск.

Выратавальнікі ў той жа дзень вечарам тушылі пажар у цэнтры Сянна. У адным з кабінетаў адміністрацыйнага будынка УП “Прамтавары” Сенненскага райспажыўтаварыства па неўстаноўленых  пакуль прычынах адбылося  ўзгаранне.

Як заўжды, не засталіся па за ўвагай надзённыя праблемы. Камунальнікі запэўнілі, што, нарэшце, створаны неабходны запас дроў, які дазваляе частку іх выкарыстаць для перапрацоўкі на трэскі.

-Работа па далейшым нарошчванне аб’ёмаў дроў і іншых відаў мясцовага паліва працягваецца, — запэўніў Ігар Мядзведзеў, намеснік старшыні райвыканкама.

Было абмеркавана пытанне падвозу школьнікаў у суботу, якая, як вядома, вызначына ў якасці дня для правядзення факультатыўных і развіваючых дадатковых заняткаў. Аднак у бюджэце раёна, які прымаўся у канцы мінулага года, сродкі на работу школьнага транспарту у гэты дзень не прадугледжвалася.

У планах кантралюючых органаў на бліжэйшы тыдзень маніторынг гандлёвых кропак. І не толькі райспажыўтаварыства. Вынікі праверак, а таксама праблемы, якія будуць узняты ў час “гарачай лініі” , арганізаванй райвыканкамам, стануць прадметам абмеркавання на народзе, прысвечанай гандлёваму абслугоўванню насельніцтва.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.