РОСТА ў Сянне

РОСТА     Расійскае тэлеграфнае агенцтва (РОСТА) узнікла ў першыя гады савецкай улады і функцыянавала з 1918 па 1925 гады як цэнтральны інфармацыйны орган, які актыўна агітаваў за новую ўладу, прапагандаваў камуністычныя ідэі, крытыкаваў недапрацоўкі на месцах. Да ўдзелу ў ім прыцягваліся не толькі журналісты, але і літаратары, мастакі. Агульнавядомы факт, Уладзімір Маякоўскі актыўна супрацоўнічаў з агенцтвам, пераважна з яго “Окнамі РОСТА”.

Прадстаўнікі тэлеграфнага агенцтва працавалі па ўсёй краіне, у тым ліку на Віцебшчыне, якая ў той час уваходзіла ў склад Расійскай Федэрацыі. Нашаму земляку, магістранту гістарычнага факультэта ВДУ імя Машэрава Аляксандру Бараноўскаму ўдалося знайсці інфармацыю, якая сведчыць пра дзейнасць РОСТА ў Сянне.

— Дысертацыя Аляксандра Міхальчанкі, кандыдата гістарычных навук БДУ прысвечана дзейнасці тэлеграфнага агенцтва на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У ёй ёсць спасылка на ўспаміны нейкага  Вяжбіцкага, дзе ў прыватнасці напісана: “В городе Сенно Витебской губернии редактор местной газеты товарищ Горный сам набирал и правил набранный материал. Наборные кассы стояли в редакционной комнате, и он время от времени переходил от пера к вёрстке. Кроме того, Горный выпонял обязанности заведующего уездного политпроса, заведовал и был единственным работником отделения РОСТА, являлся членом уездного партийного комитета, ездил пропагандистом по волостям и там организовывал устные газеты…»

Пра што сведчаць гэтыя словы? Як мінімум пра тое, што газета і яе рэдактар актыўна вялі ідэалагічную і прапагандысцкую работу сярод насельніцтва, пра супрацоўніцтва мясцовых сродках масавай інфармацыі з галоўным тэлеграфным агенцтвам краіны.

Аляксандр ІЎЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *