Прадстаўнічая ўлада Сенненскага і Талачынскага раёнаў абмянялася вопытам работы па рэалізацыі Указа Прэзідэнта № 100

указ №100    Прадстаўнічая ўлада Сенненскага і Талачынскага раёнаў абмянялася вопытам работы па рэалізацыі Указа Прэзідэнта № 100, які, нагадаем, накіраваны на добраўпарадкаванне сельскіх населеных пунктаў, у прыватнасці, на ўзаемадзеянне са спадкаемцамі пакінутых хат, на знос старога жылля.

Сеннешчыну наведалі Георгій Мурашка, старшыня райсавета і група кіраўнікоў сельвыканкамаў суседняга рэгіёна. З нашага боку ў абмене думкамі ўдзел прымалі Міхаіл Вілюга, старшыня Сенненскага раённага Савета дэпутатаў, Алег Барытка і Уладзімір Касьянаў, старшыні Студзёнкаўскага і Багданаўскага сельвыканкамаў.

— У прыватнасці, гасцей зацікавіў наш вопыт работы. Пра гэта падрабязна праінфармавала Вольга Міхалевіч, якая выконвае абавязкі начальніка аддзела па будаўніцтве і архітэктуры райвыканкама, — расказаў Міхаіл Вілюга.

Наш кар.