В Сенно после ремонта открылась поликлиника

Адноўленая пасля рамонту паліклініка ўстановы аховы здароўя “Сенненская ЦРБ” гасцінна адчыніла свае дзверы. Гэтага моманту з нецярпеннем чакалі і пацыенты, і медыкі. Таму на афіцыйным адкрыцці, што прайшло на гэтым тыдні, было мнагалюдна.

Словы падзякі ў адрас мясцовай улады і будаўнікоў  выказаў галоўны ўрач Сенненскай ЦРБ Ігар Мізаўцоў. Намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна павіншавала калектыў установы са знакавай для іх датай і палепшанымі ўмовамі працы.    Ім было прадстаўлена ганаровае права перарэзаць традыцыйную чырвоную стужку.

Пасля ўрачыстага адкрыцця гасцей чакала невялікая экскурсія па паліклініцы, у час якой яны маглі пабачыць і ацаніць добрыя змены, якія адразу ж кідаліся ў вочы. Усе кабінеты пасля рамонту абсталяваны новай мэбляй і, дзякуючы таму, набылі больш прывабны знешні выгляд, да таго ж на дзвярах з’явіліся шыльды. Яны дапамогуць пацыентам знайсці тых урачоў, якія змянілі сваю ранейшую «прапіску».

Пасля экскурсіі госці і медыкі сабраліся ў актавай зале, дзе быў наладжаны невялікі канцэрт мастацкай самадзейнасці. Для прысутных выступаў дуэт у складзе Святланы Бянцяй і Ніны Паражынскай. Іх выступленні разбаўлялі шчырыя словы, сказаныя ўрачом анестэзіёлагам-рэаніматолагам, загадчыкам аддзялення анестэзіялогіі, рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі Віктарам Ксянзовым, галоўным санітарным урачом Сенненскага РЦЭГ Сняжанай Мяцеліца і інш.

IMG_4875

Але раслабляцца людзям у белых халатах пакуль ранавата. На парадку дня рамонт у стаматалагічным аддзяленні, дзённым стацыянары.

Ганна КОРСАКАВА.