У пярвічнай арганізацыі БРСМ Багушэўскай СШ №2 адбылося папаўненне

   dmahyxbs   У рады саюза моладзі прынялі дзевяцікласнікаў.

Уручэнне білетаў члена БРСМ прайшло ва ўрачыстай абстаноўцы. На свяце прысутнічалі вучні старэйшых класаў, мінулагоднія выпускнікі школы, гісторык-краязнаўца А.В.Кузняцова.

Аляксандра Васільеўна расказала пра гісторыю камсамольскага руху Багушэўска, пра легендарных камсамольцаў-суайчыннікаў, якія праславілі родную зямлю. Былыя вучаніцы школы Анастасія Осіпава і Лізавета Гарбачова выказалі ўпэўненасць, што новыя члены БРСМ  дастойна прадоўжаць традыцыі моладзевага руху.

“Старэйшыя школьнікі пажадалі дзевяцікласнікам актыўна падтрымліваць ініцыятывы, накіраваныя на інтэлектуальнае, духоўнае, фізічнае развіццё моладзі, дружна ўдзельнічаць у жыцці школы, раёна, быць патрыётамі сваёй краіны”, — расказала член Моладзевай палаты Вера Пядачкіна, якая даслала ў рэдакцыю гэту інфармацыю.

 Таццяна БУРАКОВА.