Сенненские спасатели оказались в числе лучших

  IMG_20170125_144626У Баравусе, на базе ўстановы адукацыі «Наваполацкае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву», прайшлі спаборніцтвы па лыжных гонках у рамках правядзення чэмпіянату Міністэрства надзвычайных сітуацый.

У спаборніцтвах прымала ўдзел каманда Сенненскага РАНС. У яе склад увайшлі начальнік аддзела Павел Нядзвецкі, першы намеснік Андрэй Рогаў, камандзір аддзялення ПАВЧ №1 Аляксандр Мінёнак, старшы пажарны Андрэй Бяляеў і вадзіцель гэтага ж падраздзялення Аляксандр Баркавец. Сенненцы выступілі ўдала і сталі пераможцамі ў агульнакамандным заліку сярод падраздзяленняў Віцебскай вобласці.

Аляксандр Іўеў. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *