Віншуем! Ганаровымі граматамі раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:

    — за шматгадовую добрасумленную работу ў савецкіх і дзяржаўных органах, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці сакратар Багданаўскага сельскага выканаўчага камітэта Таццяна Леанідаўна Гарбачова;

 — за шматгадовую добрасумленную работу, актыўны ўдзел у ветэранскай арганізацыі, грамадскім жыцці раёна ветэран працы Аляксей Міхайлавіч Казлоў;

 — за шматгадовую добрасумленную работу ў дзяржаўных органах, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна былая загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян па заяўленчаму прынцыпу «адно акно» кіравання спраў райвыканкама Галіна Васільеўна Фралова;

 — за шматгадовую добрасумленную работу ў сістэме адукацыі, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці загадчык  установы  адукацыі «Багданаўскі дзяржаўны дзіцячы сад Сенненскага раёна» Зоя Валянцінаўна Агеева;

 — намеснік загадчыка ўстановы адукацыі «Дзяржаўныя яслі-сад №2 г. Сянно» Лілія Пятроўна Банадыкава;

 — дырэктар установы адукацыі «Канстантоўская дзяржаўная агульнаадукацыйная базавая дзіцячы сад-школа Сенненскага раёна» Аляксандр Пятровіч Бяляцкі;

 — галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Святлана Валянцінаўна Дарашэнка;

 — дырэктар установы адукацыі «Багушэўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа №1 Сенненскага раёна» Алена Антонаўна Саўчук;

 — за шматгадовую добрасумленную работу ў лясной гаспадарцы, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці вальшчык лесу Сафіёўскага лясніцтва ДЛГУ «Багушэўскі лясгас» Уладзімір Уладзіміравіч Куксёнак;

 — майстар лесу Сенненскага лясніцтва ДЛГУ «Багушэўскі лясгас» Мікалай Аркадзьевіч Кашпар;

 — за шматгадовую добрасумленную работу ў сферы культуры раёна, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці кіраўнік духавога аркестра Сенненскага раённага Дома культуры Казімір Аляксандравіч Асіповіч;

 —  бібліятэкар абслугоўвання і інфармацыі Сенненскай ЦРБ Алена Людвігаўна Гардзюк;

 — дырэктар Багушэўскага гарпасялковага Дома культуры Алена Аркадзьеўна Мартынава;

 — за шматгадовую сумленную работу, актыўны ўдзел у патрыятычным выхаванні моладзі, у грамадскім жыцці раёна ветэран Вялікай Айчыннай вайны, ветэран працы Лідзія Міхайлаўна Шубка.