Сямімільнымі крокамі. Сенненскія барцы паказалі выдатныя вынікі на рэспубліканскім турніры

 1   На рэспубліканскім турніры, які прайшоў  ў Глыбокім, сенненскія барцы грэка-рымскага стылю,  як заўжды, паказалі выдатныя вынікі.

На двухдзённых спаборніцтвах  нашы спартсмены змагаліся з калегамі з Мінска, Маладзечна, Віцебска, Талачына, Шуміліна, Чысці і Глыбокага. На дыван выходзілі 120 чалавек.

   Так атрымалася, што ў вагавай катэгорыі да 38 кілаграмаў у фінальным паядынку  сышліся выхаванцы Сенненскай СДЮШАР Арцём Кацар і Уладзіслаў Леановіч. Дзякуючы свайму кароннаму кідку, выкананаму з вялікай амплітудай, Арцём атрымаў  ад суддзяў максімальную колькасць балаў і стаў пераможцам. Але гэта далека не ўвесь спіс дасягненняў сенненскіх спартсменаў.

Срэбру ў сваіх вагавых катэгорыях заваявалі Артур Мельцын (40 кг) і Віталь Карніцкі (35 кг). На трэцяй прыступцы п’едэстала апынуліся Павел Радкевіч (50 кг) і Данііла Воранаў (32 кг).    Шэсць прызавых месцаў, заваяваных нашымі барцамі на гэтых спаборніцтвах, яшчэ раз пацвярджаюць высокі ўзровень падрыхтоўкі і плённую працу трэнераў.

Ганна КОРСАКАВА.    

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *