Адзін стрэл, дзве смерці. На тэрыторыі Студзёнкаўскай паляўнічай дачы браканьеры застрэлілі самку высакароднага аленя

M    На тэрыторыі Студзёнкаўскай паляўнічай дачы, у лясным масіве каля вёскі Ходараўка браканьеры застрэлілі самку высакароднага аленя.

Як высветлілася, адзін стрэл забраў два жыцці. Аляніха была цельная. Эколагі падлічылі — прыродзе нанесены ўрон, які складае 600 базавых велічынь і ацэньваецца як асабліва буйны памер. Раённым адзелам следчага камітэта на падставе арт. 282 КК (незаконнае паляванне) узбуджана крымінальная справа.

Наш кар.