Облачно с прояснениями будет на этой неделе в Сенно

211650На гэтым тыдні на Віцебшчыне чакаецца пераважна воблачнае з праясненнямі надвор’е.

1 лютага ноччу і раніцай магчымы ў асобных раёнах невялікі снег. Днём будзе пераважна без ападкаў, на асобных участках дарог галалёдзіца, вецер няўстойлівых напрамкаў 2-7 м/с. Тэмпература паветра ноччу апусціцца да 3-8 градусаў марозу, днём чакаецца ад 0 да -5.

2 лютага будзе пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог – галалёдзіца, вецер паўднёвы 4-9 м/с. Тэмпература паветра пры праясненнях можа апускацца да -10 градусаў, днём не перавысіць – 4 — +1 градуса С.

3 лютага ў асобных раёнах магчымы кароткатэрміновы снег. На дарогах па ранейшаму будзе слізка. Тэмпература паветра ноччу пераважна 2-7 градусаў марозу, пры праясненнях – да 9, днём ад 0 да -5.

4-5 лютага чакаецца надвор’е без істотных ападкаў, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца, тэмпература паветра ноччу 2-7 градусаў марозу, пры праясненнях – да 10, днём ад 1 да 6 градусаў.