Общее количество диких животных на территории Сенненского района планируется подсчитать к концу января

 id096-01 Агульную колькасць дзікіх жывёл на тэрыторыі Сенненскага раёна плануецца падлічыць да 29 студзеня. Аб гэтым паведаміў інжынер па паляўнічай гаспадарцы ДЛГУ «Багушэўскі  лясгас» Мікалай Новікаў.  

  Маніторынг колькасці паляўнічых звяроў будзе праводзіцца па іх слядах на аснове даволі папулярнага метаду ЗМУ(зімовага маршрутнага ўліку). Для надзейнасці і дакладнасці даследвання адзін і той жа маршрут будзе пройдзены  два дні запар. Спачатку спецыялісты зафіксуюць усе атрыманыя звесткі, а потым з дапамогай распрацаванай формулы вызначаць колькасць паляўнічых жывёл. Для таго, каб адзнака была больш аб’ектыўнай, у разлік прымуць і звяроў, якія знаходзяцца на падкормчых пляцоўках.

Наш кар.