Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды обьявило о проведении ежегодного конкурса

  risekolog    Міністэрства прыродных рэсурасаў і аховы навакольнага асяроддзя аб’явіла аб правядзенні штогадовага конкурса на лепшы дзіцячы малюнак па экалагічнай тэматыцы.

Да ўдзелу ў ім прымаюцца малюнкі, выкананыя ў любой тэхніцы, якія дэманструюць беражлівыя адносіны да прыроды, да захавання біялагічнай, ландшафтнай разнастайнасці, ахову навакольнага асяроддзя. Аўтарамі работ могуць стаць выхаванцы дзіцячых садоў, навучэнцы школ, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Яны будуць спаборнічаць у дзвюх узроставых групах: ад 3 да 5 гадоў, ад 6 да 10.

Конкурс праводзіцца ў тры этапы. З 1 лютага па 1 сакавіка лепшыя работы будуць вызначаны на раённым узроўні, у сакавіку – на абласным, да 1 мая – на рэспубліканскім.

Арганізатарам першага этапу конкурсу выступае раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. А вось ацэньваць малюнкі будзе спецыяльна створаная камісія.

— Як і заўжды ў яе склад увойдуць не толькі эколагі. Мы ўключым у камісію настаўнікаў школ, спецыялістаў аддзела адукацыі, іншых прадстаўнікоў грамадскасці. Ацэнка работ павінна рабіцца прафесійна, з улікам задач, што ставяцца перад конкурсам, — падкрэсліла Кацярына Хірэвіч, вядучы спецыяліст раённай інспекцыі.

Конкурсныя работы павінны суправаджацца інфармацыйным лістом удзельніка, дзе ўказваецца ўстанова адукацыі, прозвішча і імя, узрост аўтара, яго паштовы адрас і нумар кантактнага тэлефона. Работы для ўдзелу ў конкурсе ўжо прымаюцца.

 Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.