Сельские улицы д. Рыбное Богушевского сельисполкома станут красивее

   service_territory  Работы па добраўпарадкаванні вёскі Рыбнае Багушэўскага сельсавета распачаты яшчэ летась і працягнуцца ў гэтым годзе.

  Станоўчыя змяненні выгляду населенага пункта навідавоку. Уздоўж дарог высечана кустоўе, часткова ўстаноўлена новая агароджа — драўляная на жалезабетонных слупах. Як паведамілі ў сельвыканкаме, устаноўка плота будзе завершана сёлета. Акрамя таго, адпаведная агароджа з’явіцца і на вуліцы Паркавай гарпасёлка Багушэўск. На аплачваемых грамадскіх работах заняты грамадзяне з ліку беспрацоўных. На гэтыя мэты праз упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама выдаткавана больш за 6340 рублёў.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *