На Сенненшчыне аб’яўлены суботнік
Распараджэннем раённага выканаўчага камітэта 28 студзеня на Сенненшчыне аб’яўлены суботнік.
Раённыя ўлады запрашаюць жыхароў раёна папрацаваць у выхадны дзень, а заробленыя грошы пералічыць на рахунак Сенненскага РУП ЖКГ. На іх мяркуецца правесці работы па добраўпарадкаванню райцэнтра і іншых населеных пунктаў раёна.
Ул. інф.