Резко до -22. Какой будет погода в Сенно на этой неделе

img-20131215192550-387  24 студзеня тэмпература паветра мінімальная ноччу ад 0 да -5, днём -2 — +3. Характар надвор’я будзе вызначаць малаактыўны атмасферны фронт.

25 студзеня ноччу захаваецца кароткатэрміновы снег, па ўсходу магчыма слабая мяцеліца. А вось днём будзе пераважна без ападкаў. Пры паўночным ветры, парывы якога ноччу могуць дасягаць 14 м/с, адбудзецца рэзкае паніжэнне тэмпературы паветра: на працягу сутак -7 — -120С.

26 студзеня ноччу пры пераменнай воблачнасці ападкаў амаль не будзе. Днём на большай частцы тэрыторыі пры воблачным з праясненнямі надвор’і магчымы кароткатэрміновы снег, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу -12 — -17, у асобных раёнах да -220С.

27 студзеня на большай частцы вобласці будзе ісці кароткатэрміновы снег, днём – мокры снег. У асобных раёнах магчымы слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Мінімальная тэмпература паветра ноччу -3 — -8, па ўсходу да -10 – 12. Днём чакаецца ад 0 да -5.

 28 і 29 студзеня невялікі снег магчымы ў асобных раёнах. Тэмпература паветра ноччу -2 — -7, днём — -3 — +2.