Сенненские дорожники с помощью техники и вручную ликвидируют последствия снегопадов

 1    Зіма — “гарачы” сезон для дарожных службаў раёна. Снегапады, галалёдзіца ўносяць свае карэктывы ў рабочы графік. У час непагадзі праца арганізуецца ў кругласутачным рэжыме. Так, напрыклад, было ў мінулыя выхадныя, калі на Сенненшчыну абрынуліся моцныя завеі. “Дарогі прыходзілася расчышчаць па 2-3 разы ў дзень”, — расказвае галоўны інжынер ДРБУ-146 Ігар Мурашкевіч.

Наступствы снегападаў дарожнікі ліквідавалі і на гэтым тыдні. Брыгаду дарожных рабочых мы заспелі ў Серкуцях Нямойтаўскага сельсавета (на здымку). Некалькі чалавек з лапатамі шчыравалі вакол прыпыначнага павільёна. У гэты дзень ім належала ачысціць прыпынкі, пасадачныя пляцоўкі, а таксама масты на ўсёй працягласці дарогі Нямойта-Какоўчына-Багушэўск, а гэта больш за 40 кіламетраў.

Усяго ж на ўтрыманні ДРБУ-146 знаходзіцца 759,6 кіламетры дарог. Адначасова ачысціць такую працягласць немагчыма. Бывае, падводзіць тэхніка, якая часта ламаецца, — тлумачыць Ігар Віктаравіч, — але на ўсе выклікі стараемся рэагаваць аператыўна. Дыспетчы кругласутачна дзяжураць на сувязі.

У гэты час нашу размову перапыняе званок на мабільны тэлефон майго субяседніка. На тым канцы паведамілі: аўталаўка не можа праехаць. Ігар Віктаравіч паабяцаў накіраваць на месца “надзвычайнага здарэння” грэйдар.

Акрамя таго, ДРБУ-146 на дагаварной аснове аказвае паслугі па расчыстцы дарог у сельскіх населеных пунктах.

— Мы ўзаемадзейнічаем з усімі сельсаветамі, — падкрэсліў начальнік прадпрыемства Сяргей Філоненка.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

Фота аўтара.     

Сенненские дорожники с помощью техники и вручную ликвидируют последствия снегопадов: 1 комментарий

  • Пятница, 27 янв., 2017 в 15:13
    Permalink

    Хорошее дело !

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *