19 января — профессиональный праздник белорусских спасателей. О рабочих нюансах рассказал водитель пожарного автомобиля Сеннеского РОЧС Владимир Дегалевич

1

    Сямнаццаты год у другой змене ПАВЧ-1 раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працуе вадзіцель пажарнай машыны Уладзімір Дзегалевіч (на здымку).

    Яго задача — не толькі як можна хутчэй даставіць асабовы састаў да месца надзвычайнага здарэння. Важна  спыніць машыну на бяспечнай адлегласці,  у зручным  для тушэння пажару месцы. Акрамя гэтага, вадзіцель нясе адказнасць за бесперабойную падачу вады. У залежнасці ад сітуацыі, якая склалася,ён можа ўключыцца ў работу пажарных.

У 2011 годзе Уладзімір Віктаравіч узнагароджаны нагрудным знакам “Выдатнік”, у 2015 — нагрудным знакам “15 год органам і падраздзяленням, падначаленым МНС Рэспублікі Беларусь”.

У працоўнай кніжцы Уладзіміра Дзегалевіча да службы ў МНС нямала запісаў. Сенненец служыў у арміі, тэрмінова і па кантракце, працаваў у абласным цэнтры, у калгасе “Праўда”. Аднак,  уладкаваўшыся ў 2000 годзе ў РАНС,  ён больш не мяняў работу, якая за столькі гадоў стала любімай.

— На такога чалавека, як Уладзімір Дзегалевіч, заўсёды можна спадзявацца, — у адзін голас пра свайго калегу кажуць таварышы па службе.

 Ірына ХАСАНАВА. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *