Семьи особого учёта в ходе рейда посетили сотрудники Сенненского РОЧС совместно с инспекцией по делам несовершеннолетних

    2Таму, што пажар лягчэй прадухіліць, чым з ім змагацца, вучаць яшчэ ў школе. Аднак ёсць катэгорыя ўжо дарослых людзей, якім гэтыя ўрокі не засвоілі. Сваёй нядбайнасцю, бестурботнасцю, а часам і абыякавасцю не толькі да свайго, але і чужога жыцця, яны правакуюць страшную бяду. Вось з такімі «непаспяваючымі» прыходзіцца дадаткова працаваць ужо не педагогам, а супрацоўнікам РАНС. Як гэта адбываецца, карэспандэнт «ГС» назірала падчас аднаго з рэйдаў, які праводзілі ратавальнікі разам з інспекцыяй па справах непаўналетніх у г.Сянно.

“Мішэнню” кантролю і аналізуправяраючых сталі сем’і, дзе выхоўваюцца непаўналетнія дзеці, якія па віне бацькоў трапілі ў сацыяльна небяспечнае становішча. У ходзе рэйду абследаваліся ўмовы пражывання дзяцей, з іх бацькамі праводзіліся прафілактычныя гутаркі па пытаннях бяспекі і недапушчальнасці пакідання непаўналетніх без нагляду. Інспектары РАНС Філіп Дабравольскі і Руслан Кабачэўскі правяралі наяўнасць у памяшканнях аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, яго спраўнасць, правільную эксплуатацыю электрапрыбораў, сістэмы ацяплення. Нагадвалі інспектары і нумары тэлефонаў для выкліку пажарнай службы.

Хтосьці спалоханна адчыняў дзверы, нехта пускаў дадому з радаснай усмешкай: “Паглядзіце, у нас усё ў парадку!” Былі і тыя, што, ўбачыўшы нас на ганку,  беглі нешта прыбіраць альбо хаваць. Як, напрыклад, спадарыня, якую паўгода назад пазбавілі бацькоўскіх правоў. Падставай да гэтага стала ўжыванне ёй спітртных напояў. Увесь гэты час дзеці знаходзіліся ў дзяржаўных выхаваўчых установах. Жанчына рэгулярна аплочвала расходы на іх утрыманне. У сувязі з нармалізацыяй абстаноўкі нядаўна дзеці былі вернуты ў біялагічную сям’ю. Сёння наша суразмоўца і двое яе непаўналетніх  дзяцей пражываюць у адным з інтэрнатаў райцэнтра.

Наяўнасць пасцельнай бялізны, прадуктаў харчавання, сезоннай вопраткі ў дзяцей, захаванне санітарна-гігіенічных норм – гэтае і іншае правярала падчас рэйду старшы ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Вольга Хацько.

Наведванне сем’яў, дзе дзеці трапілі ў сацыяльна-небяспечнае становішча – абавязковая працэдура для зацікаўленых дзяржаўных службаў, мэта якіх абараніць дзяцей.

Ірына ХАСАНАВА.

Здымак аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *