Погода в Сенно на этой неделе: на смену морозам придут снегопады

P0y-upqxqHkНа гэтым тыдні захаваецца няўстойлівы характар надвор’я. На змену маразам прыйдуць снегапады, магчымы дождж.

18 студзеня будзе воблачна з праясненнямі,  пераважна без ападкаў. Толькі ў асобных раёнах магчымы слабы туман, шэрань, на дарогах галалёдзіца. Вецер няўстойлівы, 2-7 м/с. Аднак тэмпература паветра будзе даволі нізкай – ноччу -10 — -15, пры праясненнях да 16-18, днём -4 — -9.

19 студзеня захаваецца воблачнае надвор’е, ноччу ў асобных раёнах пройдзе невялікі кароткатэрміновы снег. Днём ён будзе ісці на большай частцы Віцебскай вобласці, магчымы мокры снег, па захадзе з дажджом. У асобных раёнах будуць узнікаць туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Парывы ветру ўзмацняцца да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу -5, –10, днём ад 0 да -5.

20 студзеня мокры снег, дождж захаваюцца на большай частцы вобласці, як і слабы галалёд, туман. Тэмпература паветра ноччу -1, -6, днём -3 — +2.

21 студзеня ноччу мокры снег і дождж захаваецца на большай частцы, днём – у асобных раёнах. Магчымы туман, галалёд, галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу ад 0 да -5, днём ад -2 да -3.

22 студзеня кароткатэрміновы снег  будзе ісці ў асобных раёнах, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра пачне паніжацца: ноччу -3 — -8, пры праясненнях да -11, днём ад 0 да -5.

Здымак Аляксандра Карбоўскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *