Агульнашкольны бацькоўскі сход па пытаннях бяспекі дзяцей прайшоў у Студзёнкаўскай школе

    1125376 У апошні час пытанням бяспекі і захавання здароўя дзяцей дзяржава надае асаблівую ўвагу. Вялікая роля ў іх вырашэнні адводзіцца школе.

Каб данесці да бацькоў усю важнасць гэтай тэмы і навучыць дзяцей бяспечным паводзінам, педагогі выкарыстоўваюць розныя формы работы, у тым ліку бацькоўскія сходы.

Нядаўна чарговы агульнашкольны бацькоўскі сход па пытаннях бяспекі дзяцей і захавання іх здароўя прайшоў у Студзёнкаўскай школе. Тое, што тэма, прапанаваная для абмеркавання, цікавіць, паказала шматлюднасць сходу, на які сабраліся 92% бацькоў.

Дырэктар школы С.А.Белікава адзначыла, што работа з сем’ямі з’яўляецца прыярытэтнай для педагагічнага калектыву ўстановы адукацыі, таму што бацькам неабходна растлумачыць, наколькі важным з’яўляецца іх асабісты прыклад для фарміравання асобы дзяцей.

Настаўнікі школы вывучаюць умовы пражывання непаўналетніх.  “У нас ёсць праблемныя сем’і, але мы пастаянна шукаем эффектыўныя формы работы з імі, каб выправіць сітуацыю і папярэдзіць негатыўнае ўздзеянне адмоўнага сямейнага вопыту на асобу дзіцяці”, — адзначыла дырэктар.

Важным накірункам работы па захаванні бяспекі і здароўя непаўналетніх адміністрацыя і педагагічны калектыў установы адукацыі лічаць арганізацыю занятасці дзяцей у шосты школьны дзень. Гэта дзейнасць у Студзёнкаўскай ДССШ мае сваю адметнасць. У сувязі з тым, што мікрараён школы вельмі вялікі (дзеці падвозяцца з 26 вёсак), вучням з аддаленых населеных пунктаў у суботу дабрацца да школы праблематычна. Таму па месцы іх жыхарства створаны рознаўзроставыя атрады. Яны дзейнічаюць на базе былой Алексініцкай школы і ў аграгарадку Сінягорскае. Гэта дазваляе арганізаваць карысную занятасць дзяцей з аддаленых вёсак у шосты школьны дзень.

Каб эфектыўна арганізаваць не толькі вучэбны  працэс, але і вольны час вучняў, трэба пастаянна паляпшаць матэрыяльна-тэхнічную базу школы, падкрэсліла С.А.Белікава. Дырэктар праінфармавала ўдзельнікаў сходу аб рабоце, якая праводзіцца ў гэтым напрамку, а таксама падзякавала спонсарам установы адукацыі ААТ “Студзёнка”, “Сінягорскае”, КУФГ “АграВістэ”.

Сацыяльны педагог С.В.Дзюкава акцэнтавала ўвагу бацькоў на іх адказнасці за жыццё і здароўе дзяцей, папярэдзіла аб крымінальнай адказнасці за пакіданне дзяцей без прыгляду, згодна з арт. 159 КК РБ “Пакіданне ў небяспецы”; напомніла аб адказнасці за знаходжанне дзяцей у вячэрні час за межамі дома.

Педагог-псіхолаг Н.В.Печанькова расказала аб прычынах узнікнення ў непаўналетніх жадання здзейсніць правапарушэнне, аб адказнасці бацькоў за паводзіны дзяцей.

На сходзе таксама выступіла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Ж.В.Падалінская, якая расказала аб выніках вучэбнай дзейнасці за першае паўгоддзе навучальнага года, звярнула ўвагу бацькоў на іх адказнасць на выкананне дзецьмі хатніх заданняў і падрыхтоўку да ўрокаў.

 Таццяна БУРАКОВА.

Агульнашкольны бацькоўскі сход па пытаннях бяспекі дзяцей прайшоў у Студзёнкаўскай школе: 3 комментария

  • Вторник, 17 янв., 2017 в 22:49
    Permalink

    И что родители? И. А. Крылов: «Не презирай совета ничьего. Но прежде рассмотри его».

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
  • Среда, 18 янв., 2017 в 17:04
    Permalink

    Александр ! Что Вы хотели сказать этими словами .

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
  • Среда, 18 янв., 2017 в 18:51
    Permalink

    Михаил! Все ли родители смогут самостоятельно рассмотреть совет социального педагога. Возможно их еще нужно учить.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *