Железнодорожный артефакт. В Богушевске школьники нашли фрагмент железнодорожной рейки 19 века

  рельсы У Багушэўску школьнікі знайшлі фрагмент чыгуначнай рэйкі XIX стагоддзя, які можа стаць часткай памятнага знака.

Надпіс на металічнай канструкцыі сведчыць, што яна зроблена ў снежні 1878 года ў Ніжнетагільскім заводзе, які належыў вядомым прамыслоўцам Дзямідавым. Артэфакт знойдзены юнымі краязнаўцамі і цяпер захоўваецца ў іх настаўніцы Аляксандры Кузняцовай, якая на працягу многіх гадоў вядзе гурток у Багушэўскай СШ№2.

Як вядома , Багушэўск утварыўся пры будаўніцтве чыгуначнай лініі Віцебск — Жлобін. А пачатак новаму населенаму пункту дала станцыя, зямлю пад якую ў 1901 годзе бясплатна аддаў памешчык Дзмітрый Васільевіч Багушэўскі. Але з умовай, што станцыя будзе называцца яго радавым прозвішчам. Праз год важны аб’ект чыгуначнай інфраструктуры  быў адкрыты. Такім чынам, сёлета станцыя адзначыць 115-годдзе.

Па словах старшыні Багушэўскага сельвыканкама Вячаслава Багданава, ёсць планы ў гонар гэтай падзеі ўсталяваць на будынку станцыі мемарыяльную дошку, прысвечаную Дзмітрыю Багушэўскаму, а таксама памятны знак, галоўным элементам якога стане Дзямідаўская рэйка.

Наш кар.