Культурный обмен. Костюмами сенненского строя в течение месяца могли любоваться жители Смоленска на выставке «Народное творчество Витебщины»

    cul   Касцюмамі сенненскага строю на працягу месяца маглі любавацца жыхары Смаленска.

Напрыканцы 2016 года ў Смаленскім абласным цэнтры народнай творчасці прайшла выстава “Народная творчасць Віцебшчыны”. Арганізатарам яе выступіў Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці ў рамках праграмы супрацоўніцтва культурных устаноў памежных рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

На працягу месяца смаляне і госці расійскага горада маглі пазнаёміцца з беларускімі традыцыйнымі рамёствамі. Экспазіцыя змяшчала тканыя паясы, кампазіцыі ў тэхніцы лапікавага шыцця, разьба па дрэве, кераміка, вырабы з саломкі, роспіс па шкле, «маляванкі» (маляваныя дываны на тканіне), выцінанкі і інш. Народны касцюм Віцебшчыны быў прадстаўлены сямю ўборамі сенненскага строю, адноўленымі летась у рамках праекта ЕС-ПРААН майстрамі раённага Дома рамёстваў.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *