По-здоровому здорово. Работники Сенненского ТЦСОН отметили свой профессиональный праздник по-спортивному

1     Нават анамальныя маразы не перашкодзілі супрацоўнікам аддзяленняў сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі, сацдапамогі на даму Сенненскага ТЦСАН адзначыць сваё прафесійнае свята па-спартыўнаму і на свежым паветры.

Гасцямі мерапрыемства, прысвечанага Дню сацыяльнага работніка, што адбылося 5 студзеня ў Багушэўску, сталі сацработнікі, супрацоўнікі і наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту.

Многія з іх, акрамя таго, з’яўляюцца актыўнымі прыхільнікамі здаровага ладу жыцця і членамі мясцовай ініцыятыўнай групы Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа «БАКС», што дзейнічае на базе аддзялення сацададаптацыі і рэабілітацыі. Не выпадкова, што ўдзельнікі мерапрыемства вырашылі ў гонар свята ўдарыць паходам з палкамі для сканджынаўскай хадзьбе па сцежцы здароўя (на здымку). Яму папярэднічаў майстар-клас па гэтым папулярным сёння відзе фізічнай актыўнасці.

Пасля прагулкі па заснежаным лесе ўсіх прысутных чакаў аганёк «Клапатлівыя рукі і добрыя сэрцы», падчас якога гучалі віншаванні ў адрас сацработнікаў. Не абыйшлося і без ўручэння падарункаў. А займальныя гульні, конкурсы ды віктарыны канчаткова сагрэлі і развесялілі прысутных. Аднак на гэтым вулічныя гулянні не скончыліся. У двары ўдзельнікаў  мерапрыемства чакала незвычайная калядная “забава” — выпяканне бліноў па старажытным рэцэпце — на калодзе.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *