РЦКиНТ приглашает сенненцев на праздничный концерт
Святочную праграму “Льются звуки жизни, счастья и добра, озаряя мысли светом Рождества” падрыхтаваў для сенненцаў раённы цэнтр культуры і народнай творчасці. Імпрэза адбудзецца ў гэту пятніцу, 13 студзеня ў 16.00.
Акрамя нумароў мастацкай самадзейнасці, якія для гледачоў падрыхтавалі навучэнцы і настаўнікі дзіцячых школ мастацтваў раёна, у праграме мерапрыемства значыцца і выстава калядных страў нацыянальнай кухні. Чароўную атмасферу імпрэзе надасць традыцыйная калядная варажба. Кошт квітка — 2р.
Ул.інф.