Фельдшеров Сенненского района пересадят на электровелосипеды

2Дзякуючы сумеснаму праекту цэнтральнай раённай бальніцы і раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” жыхары аддаленых вёсак змогуць больш аператыўна атрымліваць неабходную медыцынскую дапамогу.

Назва праекта — “Не губляючы часу” — удала адлюстроўвае яго надзённасць. У дзейнасці ўстаноў аховы здароўя час нярэдка мае ключавое значэнне. Кожная хвіліна прамаруджвання можа каштаваць чалавечага жыцця. Асабліва часта аператыўнасці ў  аказанні медыцынскай дапамогі не хапае ў сельскай мясцовасці.  На абслугоўванні кожнага з ФАПаў — некалькі вёсак, фельчарам у дзень даводзіцца праходзіць дзясяткі кіламетраў. Наяўнасць транспартнага сродку істотна бы скараціла шлях да хворых.

1

Праект сенненскіх медыкаў і жаночай арганізацыі БСЖ перамог у конкурсе мясцовых ініцыятыў  «Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь»(БЕЛМЕД), які фінансуецца Еўрасаюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН, СААЗ, ЮНІСЕФ і ЮНФПА ў супрацоўніцтве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Пра канкурэнцыю, якую давялося вытрымаць канкурсантам з Сенненшчыны, лепш за ўсё сведчаць лічбы: з 84 заявак, дапушчаных да ацэнкі, пераможцамі прызнаны 9 ініцыятыў, у тым ліку 5 з Віцебскай вобласці, астатнія — з Магілёўскай. На выдзелены грант у суме больш за 9 тысяч еўра для ўсіх фельчарска-акушэрскіх пунктаў на тэрыторыі раёна будуць закуплены 18 электравеласіпедаў.

26-%d0%b4%d0%b5%d0%ba%d0%b0%d0%b1%d1%80%d1%8f-019

Напрыканцы снежня ў райвыканкаме прайшла рабочая сустрэча па рэалізацыі праекта. Удзел  у ёй прынялі прадстаўнікі жаночага грамадскага аб’яднання, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, кіраўніцтва раённай бальніцы і сельскія фельчары.

Ва ўступным слове намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА “БСЖ” Зоя Фаміна падкрэсліла, што гэты праект стаў трэцім па ліку, які рэалізуецца на Сенненшчыне пры падтрымцы Еўрасаюза і ААН. Летась былі паспяхова ажыццяўлены дзве мясцовыя ініцыятывы, накіраваныя на павелічэнне працягласці жыцця сталага насельніцтва Нямойтаўскага сельсавета і адраджэнне рэгіянальнага касцюма Сенненскага строю. У выніку іх рэалізацыі ва ўсе населеныя пункты сельсавета набыты танометры, а рукамі майстрых раённага Дома рамёстваў адноўлена 26 народных касцюмаў. Станоўчым зрухам у сферы аховы грамадскага здароўя паслужыць і сёлетняя ініцыятыва. Каардынатар праекта Вікторыя Савельева нацэліла супрацоўнікаў ФАПаў на актывізацыю работы па паляпшэнні медыка-дэмаграфічных паказчыкаў здароўя абслугоўваемага насельніцтва. Гэта галоўная ўмова рэалізацыі праекта.

Па дадзеных Сусветнай арганізацыіх аховы здароўя, неінфекцыйныя захворванні, або НІЗ, з’яўляюцца асноўнай прычынай смерці ў Беларусі — на іх прыпадае 90% усіх штогадовых выпадкаў смерці. Гэта расплата за нездаровы лад жыцця: адсутнасць фізічнай актыўнасці, шкодныя звычкі, злоўжыванне алкаголем… А самае жудаснае, што згубныя праявы маюць месца ў моладзевым асяродку. Невыпадкова праект “Не губляючы часу” ўключае ў сябе правядзенне мерапрыемстваў па прафілактыцы НІЗ.

Галоўны ўрач Сенненскай ЦРБ Ігар Мізаўцоў падзякаваў раённай арганізацыі грамадскага аб’янання і яе старшыні за істотную падтрымку раённай медыцыны  і выказаў надзею, што электратранспарт дазволіць сельскім медыкам хутчэй дабірацца да пацыентаў, а значыць, своечасова аказваць медыцынскую дапамогу.

Першыя электравеласіпеды, як плануецца, паступяць на ФАПы ў красавіку.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

На здымках: падчас сустрэчы ўдзельнікаў праекта “Не губляючы часу”.

Здымкі аўтара. 

Фельдшеров Сенненского района пересадят на электровелосипеды: 8 комментариев

  • Среда, 11 янв., 2017 в 13:10
    Permalink

    Электровелосипеды хороши при хорошей погоде. Весенне-осенняя распутица, зима! Заказать еще нужно собачьи упряжки!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
    • Среда, 11 янв., 2017 в 14:32
      Permalink

      В зимний период запрещено пользоваться двухколесным транспортом согласно правил Дорожного Движения .

      Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

      Ответ
      • Среда, 11 янв., 2017 в 18:21
        Permalink

        Михаил! Вы правы, правили знаете. Тогда — квадроцикл.

        Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

      • Среда, 11 янв., 2017 в 21:44
        Permalink

        Извините, ошибка в правописании (правила. Как будто кто то мешал писать. Учили, ошибся — извинись!).

        Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Среда, 11 янв., 2017 в 18:52
    Permalink

    Александр ! Квадроцикл , с его стоимостью , бюджет района не потянет .

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
    • Среда, 11 янв., 2017 в 21:35
      Permalink

      Жаль! Но кто то же «крутое» авто для ЖКХ приобрел, несколько лет назад. Может и «наскребется» на квадроцикл. Будем думать о хорошем. Благодарю Вас за общение!

      Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

      Ответ
    • Среда, 11 янв., 2017 в 21:40
      Permalink

      PS! Смотрел в интер. — стоимость квадроцикла от 1400 до 3610 руб.

      Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

      Ответ
      • Среда, 11 янв., 2017 в 21:48
        Permalink

        Извинения принимается !

        Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *