Безопасно и с пользой. Отдых школьников в эти каникулярные дни в Сенненском районе проходит организовано

b6688545ea25c76548c96c16918330efАдпачынак школьнікаў у гэтыя канікулярныя дні ў раёне праходзіць арганізавана.

Дзеці бавяць вольны час у школьных лагерах, адпачынак выхаванцаў школы-інтэрната і дзяцей з замяшчальных сямей арганізаваны ў Італіі. Згодна з загадзя распрацаванымі планамі працуюць на зімовых канікулах усе ўстановы адукацыі, дзейнічаюць гурткі раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Спортзалы ў школах адкрыты да дзевяці гадзін вечара. На бясплатнай аснове забяспечана наведванне аб’ектаў фізічнай культуры, спорту і турызму дзецьмі, якія пражываюць у малазабяспечаных сем’ях, знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Пільная ўвага надаецца недапушчэнню выкарыстання дзецьмі піратэхнічных вырабаў. З гэтай мэтай арганізаваны спецыяльныя рэйды інспекцыі па справах непаўналетніх.

Ул. інф.