Ждём снега и мороза. В парке 40-летия Победы г. Сенно налажен прокат лыж

  begovyie-lyizhi-2_0Нябесная канцылярыя сёння проста здзекваецца над аматарамі зімовых забаў. То ўдарыць доўгачаканы мароз, то літаральна на наступны дзень яго змяняе адліга. Аднак, сенненцы спадзяюцца, што сапраўдная снежная зіма не прымусіць сябе доўга чакаць.

У парку 40-годдзя Перамогі ўжо наладжаны пракат лыж. Аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама прапануе больш за 20 пар. Рэжым работы ў буднія дні з 17.00 да 21.00, у выхадныя з 11.00 да 21.00. Кошт пракату за гадзіну складзе 1 рубель.

Як толькі на Сенненшчыне ўсталююцца марозы, ў райцэнтры на вул.Перамогі і ў некаторых школах раёна будуць заліты каткі.

Ірына ХАСАНАВА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *