У Сенненскім раёне пройдзе прыпіска да прызыўнога ўчастка юнакоў 2001 года нараджэння
З 1 студзеня па 31 снежня 2017 года ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь аб воінскім абавязку і воінскай службе і на падставе рашэння раённага выканаўчага камітэта ў Сенненскім раёне пройдзе прыпіска да прызыўнога ўчастка юнакоў 2001 года нараджэння.
Ім, а таксама асобам старэйшага ўзросту, якія па нейкіх прычынах не прайшлі мерапрыемствы прыпіскі ва ўстаноўлены тэрмін, прадпісана з’явіцца ва ўстаноўлены перыяд у раённы ваенны камісарыят (г. Сянно, вул. Чырвонай Слабады, каб. 7), маючы з сабой пашпарт ці іншы дакумент, што пацвярджае асобу.
Ул. інф.