Новая игровая площадка появилась у маленьких жителей д. Турово Богдановского сельсовета

754855У маленькіх жыхароў в.Турава Багданаўскага сельсавета з’явіўся выдатны спосаб весела бавіць вольны час на свежым паветры дзякуючы новай гульнёвай пляцоўцы.

Арганізатарам яе ўстаноўкі ў мясцовым парку выступіў сельвыканкам. Узводзілі аб’ект, як кажуць, усім светам. Пару тыдняў спатрэбілася, каб давесці справу да канца. Увесь гульнёвы “інвентар”, а гэта пясочніца, лавачкі, качалка і іншыя так званыя малыя архітэктурныя формы, зроблены з дрэва. З драўляных спілаў выкладзены паркавыя сцяжынкі. Побач разбілі кветнікі. Пакуль яны засыпаны снегам, але вясной і летам яны будуць радаваць вяскоўцаў буйнай квеценню.

Ідэі афармлення новай зоны адпачынку ўвасаблялі ў жыццё сваімі рукамі супрацоўнікі сельскага органа ўлады  і іх добраахвотныя памочнікі. Як адзначыў старшыня сельвыканкама Уладзімір Касьянаў, у работах па добраўпарадкаванні гульнёвай пляцоўкі былі задзейнічаны школьнікі Багданаўскай ДССШ, СШ №1 і №2 г.Сянно, Сенненскай школы-інтэрната. Сваю сацыяльную адказнасць праявіў і мясцовы бізнэс — прыватнае прадпрыемства “Барнас” у асобе дырэктара Максіма Івуліна прадаставіла піламатэрыялы.

Наш кар.