Чарговая серыя крадзяжоў здзейснена на тэрыторыі раёна. На гэты раз зладзеі «пагаспадарылі» ў гаражах і гаспадарчых пабудовах Белай Ліпы
Чарговая серыя крадзяжоў здзейснена на тэрыторыі раёна. На гэты раз зладзеі «пагаспадарылі» ў гаражах і гаспадарчых пабудовах Белай Ліпы.
А да гэтага падобныя факты мелі месца ў Багушэўску, пасёлку Дружба, Будзішчы, пра што, дарэчы, паведамлялася ў «ГС». Аднак жыхары нашага раёна, па-ранейшаму, вядуць сябе неабачліва. Па словах следчага РАСК Дзмітрыя Кучынскага, і на гэты раз усе памяшканні, з якіх выкрадзены матэрыяльныя каштоўнасці, не былі замкнённымі.
Наш кар.